Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Грыбоўскі Юры, Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918-1945

Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918-1945

1918-1945

Грыбоўскі Юры

Месца выхаду: Санкт-Пецярбург

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Вялікі Анатоль

Выдавец: Неўскі прасьцяг

Памеры: 832с.: [96] с. іл.

ISBN: 5-94716-046-3

Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія

Copyright © 2016 by Юры Грыбоўскі, I. Войніч - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: [947.6+355(438=826X091 )]”1918/1945”

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук Захар Шыбека, кандыдат гістарычных навук Сяргей Новікаў

Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказваецца змаганне нашых землякоў на франтах Другой сусветнай вайны. Вызначаецца таксама паваенны лёс польскіх вайскоўцаў. Упершышо прыводзяцца дакументы з архіваў Беларусі, Вялікабрытапіі, Польшчы і Літвы, а таксама шматлікіх апрацаваных успамінаў, зыходзячы з якіх аўтар прыйшоў да высновы, што ўдзел прадстаўнікоў беларускага народу ў шэрагах польскіх рэгулярных узброеных фармаванняў з’яўляецца яскравым сведчаннем сапраўднай салідарнасці і баявога братэрства абодвух народаў. Кніга адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй.

Беларускія аўтары: Грыбоўскі Юры

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Разьдзел/ артыкул недаступны Spis treści / Зьмест

Варта пазнаёміцца:

video
Грыбоўскі Юры, Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня ў Польскім войску 1919-39 г.

Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравыз...

Грыбоўскі Юры

Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім Войску было створана вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое дзейнічала на працягу ўсяго пэры... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 2

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходня...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 1

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходня...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сусьветнай вайны

Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сус...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны некалькі тысячаў беларусаў знайшлі прытулак у розных краінах сьвету. Ваенная завіруха закінула некаторых нават у найбольш экзатычныя і аддаленыя куткі сьвету. Частка выгнанцаў апынулася ў Брытанскай Усходняй Афрыцы (на тэрыторыі сучаснай Кеніі, Танзаніі і Ўганды). На чужыне адбывалася грамадзкае й рэлігійнае жыцьцё, а ролю правадыроў якога выконвалі сьвятары.<br /><br /><center><iframe width="560" height="... Болей »