Новы Час, 7 (715) 2020

Новы Час

7 (715) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-02-19

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі вобшукі. Як стала вядома, яны адбываліся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Следчыя мяркуюць, што праваабарончыя арганізацыі могуць быць датычныя да фінансавання пратэстаў. Адметна, што да ўсіх уламваліся ледзь не адначасова, што сведчыць пра спланаваную аблаву — іншым словам гэта не назавеш. У прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага нязваныя візіцёры зазірнулі нават у сметніцу, лядоўню, бляшанку з-пад кавы, забралі тэхніку, у тым ліку тэлефоны дзяцей, сямейныя грошы. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец прысутнічаў пры ператрусе офіса арганізацыі, з якога таксама вынеслі ўсю тэхніку, дакументы, а дзверы апячаталі. Сілавікі ператрэслі і кватэру яго сына. Зладзілі вобшук і ў намесніка старшыні арганізацыі юрыста Алега Агеева — ён прачнуўся пад гукі заведзенай балгаркі, якой збіраліся выносіць дзверы кватэры. Таксама ператрус прайшоў у юрысткі Крысціны Рыхтэр, у яе забралі тэлефон, дакументы, датычныя да дзейнасці БАЖ. З ператрусам прыйшлі да каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», праваабаронцы «Вясны» Андрэя Палуды.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 18 (726) 2020

Новы Час

18 (726) 2020

Кажуць, кожны народ варты свайго правіцеля. І гэта пацвярджаецца беларускім прыкладам. Нам не хочацца гэта прызнаваць, хочацца зрабіць кагосьці іншым вінаватым, але праўда ў тым, што адказнасць за наша сёння ляжыць на нас усіх. На тых, хто маўчаў і не высоўваўся, хто будаваў сваё жыццё, не зважаючы на беззаконне, на тых, хто спрабаваў нешта змяніць, але ў пэўны момант таксама змірыўся ці прыстасаваўся. Дваццаць шэсць гадоў таму мы зрабі... Болей »


pdf
Новы Час, 17 (725) 2020

Новы Час

17 (725) 2020

Цяперашні стан беларускага грамадства можна параўнаць са станам галінкі пад гурбай снегу. Здаецца, яна не можа вытрываць гэты цяжар, які ўтрая большы за яе саму. Але, як ні дзіўна, галінка не ламаецца. Пасля таго, як скончыліся, дакладней, былі зачышчаныя масавыя вулічныя пратэсты, шмат хто ўпаў у роспач і адчай, страціў надзею і веру ў перамогу. Здаецца, што ўсё марна, а рэпрэсіўная машына, якая і так неслася з шалёнай хуткасцю, пр... Болей »


pdf
Новы Час, 16 (724) 2020

Новы Час

16 (724) 2020

Цяперашні стан беларускага грамадства можна параўнаць са станам галінкі пад гурбай снегу. Здаецца, яна не можа вытрываць гэты цяжар, які ўтрая большы за яе саму. Але, як ні дзіўна, галінка не ламаецца. Пасля таго, як скончыліся, дакладней, былі зачышчаныя масавыя вулічныя пратэсты, шмат хто ўпаў у роспач і адчай, страціў надзею і веру ў перамогу. Здаецца, што ўсё марна, а рэпрэсіўная машына, якая і так неслася з шалёнай хуткасцю, прац... Болей »


pdf
Новы Час, 15 (723) 2020

Новы Час

15 (723) 2020

Штодзённыя навіны кожны раз прабіваюць дно. Здаецца, далей няма куды, але, аказваецца, ёсць. Штраф за чырвонае паліто, за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай. Суткі за цукеркі. І затрыманне школьніцы за надпіс «Жыве». Закрыццё выставаў і адмена спектакляў. Выкраданні людзей, катаванні на сутках. Беспадстаўныя абвінавачанні і бязглуздыя прысуды. Тое, што адбываецца ў нашай краіне штодня, — нават не абсурд, дакладнага слова гэтаму ўжо ням... Болей »


pdf
Новы Час, 14 (722) 2020

Новы Час

14 (722) 2020

Унутры рэжыму выдатна ўсведамляюць, што «народная любоў» не вяртаецца, і робяць стаўку на сілавое падаўленне без пэўнага, бачнага і пралічанага канца. Гэта нават не рызыкоўная стратэгія, гэта — асуджаная на паразу стратэгія «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца», а па сутнасці — толькі зацягванне часу. Развіццё гэтага сцэнара выключае любую міжнародную нармалізацыю, а такім чынам, і доступ да рэсурсаў, акрамя расійскіх, з якімі таксама ... Болей »


pdf
Новы Час, 13 (721) 2020

Новы Час

13 (721) 2020

Якраз 25-м сакавіка датуецца пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі ВУП «Час навінаў» — выдаўцу газеты «Новы Час». Такі вось падаруначак рэдакцыі на Дзень Волі. Што ж, у сённяшніх умовах гэта ўжо нікога не здзіўляе. Камусьці з тых, хто лічыць сябе ўладай і законам, здаецца, што калі ўсіх нязгодных перасадзіць за краты, а незалежныя медыя закрыць ці запалохаць, то ўсё будзе як раней — ціха, рахмана і беспакарана. Шкада, таварышы,... Болей »


pdf
Новы Час, 12 (720) 2020

Новы Час

12 (720) 2020

Што значыла для нашай краіны 25 сакавіка 1918 года? Што будзе значыць 25 сакавіка 2021-га? Паміж гэтымі датамі — 103 гады. Розныя людзі, розныя эпохі. Адна мэта. Тады, у 1918-м, нягледзячы на вайну і голад, беларусы захацелі нарэшце «людзьмі звацца» і жыць у сваёй краіне, вольнай і незалежнай. Каб іх дзеці, унукі і праўнукі маглі ганарыцца, што нарадзіліся і жывуць на гэтай зямлі. Ці не таго ж мы прагнем сёння, праз сто з лішкам гадоў? ... Болей »


pdf
Новы Час, 11 (719) 2020

Новы Час

11 (719) 2020

Шчыра адказваю: не ведаю. Ёсць здагадкі і думкі, але я не хачу іх агучваць хоць бы дзеля таго, каб яны не паўплывалі на чыйсьці настрой. Але ёсць адна рэч, якую я ведаю, — дакладней, перакананы, што ведаю. Асацыяваць так чаканую многімі другую хвалю пратэсту і магчымыя перамены з канкрэтнай датай, няхай гэта будзе 25 сакавіка ці любая іншая, — велізарная памылка або, як варыянт, вынік наўмысных інфармацыйных маніпуляцый з боку спецслу... Болей »


pdf
Новы Час, 10 (718) 2020

Новы Час

10 (718) 2020

На жаль, сёння кожны з нас можа трапіць за краты толькі таму, што любіць сваю краіну і прагне нармальнага жыцця. Але менавіта цяпер мы свабодныя, як ніколі, і маем усе шанцы на гэта нармальнае жыццё. Можна кінуць чалавека за краты — і пазбавіць яго волі, але нельга адабраць у яго свабоду. Гэта добра ведаюць тыя, хто цяпер знаходзіцца па той бок кратаў. Гэта ўсведамляюць і тыя, хто спрабуе жыць па гэты бок. Той водар свабоды — спачатку н... Болей »


pdf
Новы Час, 9 (717) 2020

Новы Час

9 (717) 2020

Чарговы прысуд за праўду. Каця Барысевіч — паўгода, яна будзе за кратамі яшчэ некалькі месяцаў. Арцём Сарокін — 2 гады з адтэрміноўкай на год. У калідоры суда людзі радаваліся вызваленню Арцёма. «Я пачула апладысменты, мне гэта не зразумела, — сказала пасля суда галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. — Адзіны справядлівы прысуд быў бы — толькі поўнае апраўданне. Бо ні Каця, ні Арцём не здзяйснялі ніякіх злачынстваў». Казаць праўду —... Болей »