Брыль Янка

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1917 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Янка Брыль. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Сямашка Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Сямашка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Міклашэўскі Яўген, Жыццё як дзень

Жыццё як дзень

Лірычныя вершы. Рамантычная паэма

Міклашэўскі Яўген

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2007

Editor: Швед Віктар

Graphics Design: Здрайкоўскі Міраслаў

Publisher: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Book Series: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа

Publishing/ Printing House: Prymat, Białystok

Sizes: 120с.

ISBN: 978-83-85918-40-X

Copyright © 2007 by Яўген Міклашэўскі

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Яўген Міклашэўскі нарадзіўся 9 жніўня 1936 года на Беласточчыне – у вёсцы Лыскі. Бацькі працавалі на сельскай гаспадарцы. У 1945 годзе пайшоў у першы клас Старасельскай пачатковай школы, а ў красавіку наступнага года пераехаў з бацькамі на Беларусь. Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча чатыры гады (1957 – 1961) настаўнічаў на Піншчыне – загадваў аднакамплектнай і двухкамплектнай пачатковымі школамі. У 1962 годзе пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскім інстытуце замежных моў. Працаваў у рэдакцыях грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх часопісаў, у апараце Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першы верш надрукаваў у часопісе "Полымя" ў 1959 годзе . Выдаў пяць зборнікаў паэзіі . У часопісе "Маладосць" у 1979 і 1989 гадах надрукаваў аповесці "Чатыры дарогі" і "Мёртвая Крыніца". У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выдаў раман-даследаванне "Каханне і смерць або Лёс Максіма Багдановіча" (1994), адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа. Жыве ў Мінску.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле