pdf
Sierba Michał, Radziwiłłowskie dobra Orla

Radziwiłłowskie dobra Orla

(1585-1695)

Sierba Michał

Opracowanie historyczne dóbr ziemskich zawsze powinno być wieloaspektowe. Powinny pojawić się w nim wątki polityczne, prawno-administracyjne, urbanistyczne, społeczne i gospodarcze. Celem niniejszej rozprawy jest właśnie takie, wielowątkowe ujęcie dziejów radziwiłłowskich dóbr orlańskich. Granice chronologiczne rozprawy obejmują lata 1585-1695. Wybór takiej datacji jest naturalny. W 1585 r. dobra te objął Krzysztof „Piorun” z rodu Radzi... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонімшчына

Слонімшчына

гістарычныя нататкі

Чыгрын Сяргей

Аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіцамі. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
mp3
Гумянюк Юры, Вуліца тыгровых архідэяў

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003

Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыё... Болей »


epub
Глобус Адам, Парыжскія казкі

Парыжскія казкі

Глобус Адам

У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць горад, а жыхароў усіх чыста зжарэ. Таму і кінулі парыжане ў рачныя хвалі трох найпрыгажэйшых маладых парыжанак. Тры дні і тры ночы зялёны с... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

Вы разбіраецеся ў пагонах? Я – не. Таму цяпер і сяджу ў закутку, дзе на адным маніторы бачу, як людзі ідуць па лесвіцы ўніз, на другім – уверх. Як на малюнку аўстрыйскага мастака Эшэра, які любіў маляваць неіснуючыя канструкцыі, па якіх то жамяра поўзае, то чалавечкі. Ну скуль мне было ведаць, што маленькае фота дзядзькі не з тымі пагонамі запхне мяне ў гэты закуток, да гэтай дурной працы, нібыта спецыяльна прыдуманай мне ў пакаранне. А... Болей »


epub
Масла Алена, Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Масла Алена

Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі. Болей »


epub
Масла Алена, Першая прыгажуня

Першая прыгажуня

Казкі

Масла Алена

Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з’яўлення зора... Болей »


pdf
epub
Масла Алена, Таямніца закінутай хаты

Таямніца закінутай хаты

казкі: для сярэдяга школьнага узросту

Масла Алена

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. Болей »


pdf
epub
Масла Алена, Вандроўка з божымі кароўкамі

Вандроўка з божымі кароўкамі

казачная аповесць

Масла Алена

Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе. Болей »


epub
Дубавец Сяргей, Д’ябал запрэжаны ў плуг

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Містычны трылер з жыцьця праскіх големаў

Дубавец Сяргей

— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) Болей »