Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.

Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.

 

Грыбоўскі Юры :: Выданьні

pdf
Гістарычны Альманах, 11

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

11

* Дакумент: Скрыпскі Пётр Іванавіч (в.Велямічы Столінскага раёну Берасцейскай вобл), З успамінаў партызана * Заключная дыскусія * Кніжны анонс * Бубныс Арунас, Баланс удзелу літоўцаў у Другой сусветнай вайне * Гарбачова Вольга, Дзейнасць Таварыства літоўскага і рускіх земляў у межах Вялікай эміграцыі ў Францыі * Гімжаўскас Эдмундас, Беларускі фактар утварэння сучаснай літоўскай дзяржавы. 1915 – 1917 гг. * Г... Болей »


Нашы карані, 14

Нашы карані

ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер´я

14

Сучаснае паселішча Лучай размешчана на збегу трох азёраў і рацэ Лучайка. Геаграфічнае становішча абумовіла паходжанне назвы „Лучай”. Яно ўтварылася ад слоў „злучына”, „злучацца”, „лука” - выгіб, залом, навалак. Канчатак „ай”, які ў літоўскай мове адпавя-дае адзінаму ліку назоўнаму склону, указвае таксама на ўплыў паўночнага народа-суседа беларусаў. Датаваная гісторыя пачынаецца з 1542 года. На працягу 4-х сгагоддзяў колішняе мястэчка ... Болей »


pdf
Беларускі гістарычны часопіс, 5/2002

Беларускі гістарычны часопіс

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

5/2002

«На Беларусi нарадзіўся, на Беларусь i вярнуўся...” (інтэрв'ю Юрыя Грыбоўскага з былым пілотам Брытанскіх каралеўскіх ваенна- паветраных сіл Казімірам Антонавічам Яновічам) Старэйшай вышэйшай педагагічнай навучальнай установе Беларусі — 80 гадоў (на пытанні галоўнага рэдактара часопіса Васіля Кушнера адказвае рэктар БДПУ імя Максіма Танка доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Ціханаў) Анісавец Мікалай, Лоеўскія кірмашы ... Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 07

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

07

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага руху * Галубовіч Віталь, Перыядызацыя як праблема гістарыяграфіі гісторыі Беларусі * Голубеў Валянцін, Эканам... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 17

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

17

* Эвакуацыя царкоўнай маёмасці з Нарвы ў 1915 г. (Дарафей Фіёнік) * Bernacki Bartłomiej, Teatr i ośrodki kulturalne w okresie okupacji sowieckiej kresów północno-wschodnich II Rzeczypospolitej (1939-1941) w świetle prasy legalnej * Iwaniuk Sławomir, Religia w szkołach z językiem białoruskim w Polsce Ludowej (1944-1960) * Kirkiene Genute, Korzenie rodu Chodkiewiczów * Michaluk Dorota, O możliwościach badań struktury e... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 7 Сшытак 1 (12)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 7 Сшытак 1 (12)

** Артыкулы * Вячаслаў Насевіч. Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка * Бeрнгард K'яры. Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі»* Спроба наблізіцца да незразумелага * Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? ** Публікацыі * Генадзь Сагановіч. Інфлянцкія немцы ў Полацку ў сярэдзіне ХIII і пачатку ХIV ст. * Алена Філатава . Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўрада ў Беларусі канца ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня ў Польскім войску 1919-39 г.

Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня ...

Грыбоўскі Юры

Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім Войску было створана вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое дзейнічала на працягу ўсяго пэры... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 2

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўроп...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўропе, частка 1

Беларусы ў Польскіх Узброеных Сілах у Заходняй Эўроп...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »


video
Грыбоўскі Юры, Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сусьветнай вайны

Беларусы ва Ўсходняй Афрыцы ў гады Другой сусьветнай...

Грыбоўскі Юры

У гады Другой сусьветнай вайны некалькі тысячаў беларусаў знайшлі прытулак у розных краінах сьвету. Ваенная завіруха закінула некаторых нават у найбольш экзатычныя і аддаленыя куткі сьвету. Частка выгнанцаў апынулася ў Брытанскай Усходняй Афрыцы (на тэрыторыі сучаснай Кеніі, Танзаніі і Ўганды). На чужыне адбывалася грамадзкае й рэлігійнае жыцьцё, а ролю правадыроў якога выконвалі сьвятары.<br /><br /><center><iframe width="560" height="... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя