Новы Час, 28 (687) 2020

Новы Час

28 (687) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-07-31

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Раней пасланні кіраўніка краіны да народа і парламента гучалі ўвесну. І было зразумела, чаму яны прысвячаліся — аналізу актуальнай сітуацыі і планам на наступны год. Сёлета Лукашэнка адмовіўся ад такой традыцыі, хаця яго паслання ўвесну сапраўды чакалі — з надзеяй, што ўлада раскажа, як яна будзе змагацца з віруснай навалай і як яна будзе падтрымліваць эканоміку ў час гэтага незвычайнага крызісу. Не дачакаліся. У канцы красавіка Лукашэнка патлумачыў: «Сітуацыя з каронапсіхозам, інфекцыямі, ну, а потым абвешчанай пандэміяй, пагадзіцеся, ашаламляльна змяніла сітуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Вось уявіце прэзідэнта на трыбуне сёння. І што ён можа сказаць?» Ён бы мог сказаць пра тое, як і чаму насельніцтва аказалася з пандэміяй сам-насам. Ён бы мог абгрунтаваць неўвядзенне каранціну. Ён мог проста патлумачыць народу сітуацыю — бо пасланне ж ён робіць да народа, праўда? Нам не было цікава, як «касмічныя караблі барозняць прасторы Сусвету», мы хацелі даведацца, што ўлада робіць, каб захаваць нашы жыцці. Але — не даведаліся. Са словаў кіраўніка дзяржавы было зразумела — яму няма чаго сказаць. Цяпер пасланне абвешчана на 3 жніўня. Гэтая дата — за шэсць дзён да асноўнага дня выбараў і за дзень да пачатку датэрміновага галасавання. Відавочна, што кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка А.Р. скарыстаецца службовым становішчам і паспрабуе хаця б крышачку ўзняць свой рэйтынг. Каб потым патлумачыць, адкуль у яго ўзнікла 70%.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 36 (695) 2020

Новы Час

36 (695) 2020

Заканчваецца другі месяц пратэстаў. Хтосьці, можа, адчуў стому, а хтосьці — перастаў верыць. Дарэмна. Паглядзіце навокал. Кожны дзень да грамады сумленных дадаюцца новыя і новыя людзі. Кожны дзень хтосьці піша адкрыты зварот або ці проста звальняецца ў знак пратэсту. Кожны ранак, колькі б іх ні нявечылі, аднаўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, стужачкі, лавы, слупы, балонікі, прыступкі… чаго толькі ні ўбачыш у нацыянальных колерах. Кожны в... Болей »


pdf
Новы Час, 35 (694) 2020

Новы Час

35 (694) 2020

Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў такіх, як я, хто не ўмее хутка бегаць. Паглядзеўшы ўвечары здымкі і рэпартажы з асноўных падзей, парадавалася, што некалькі тысячных к... Болей »


pdf
Новы Час, 34 (693) 2020

Новы Час

34 (693) 2020

Сотні затрыманых, сотні штрафаў, суткі, выкраданні. Так блазны ў балаклавах спрабуюць забіць наш пратэст. А яшчэ яны думаюць, што пераследам журналістаў прымусяць іх замаўчаць. Але праўду не схаваеш. 1 верасня 6 журналістаў — Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека («Камсамольская праўда ў Беларусі») і Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) — былі затрыманыя падчас асвятлення студэнцкіх пратэстаў ... Болей »


pdf
Новы Час, 33 (692) 2020

Новы Час

33 (692) 2020

Як шмат цудоўных людзей цяпер пакідаюць Беларусь. Як шмат кампаній пераязджаюць за мяжу. Як шмат маіх знаёмых апошнімі днямі пачалі размовы пра эміграцыю... Іх усіх лёгка зразумець. Складана зразумець, напэўна, не іх, а такіх, як я. Недзе год таму пісала, чаму я ніколі не з’еду з Беларусі, і разумею, што за гэтае лета аргументы толькі набралі вагі. Я не ўяўляю, як пасля ўсяго, што мы зрабілі, можна жыць без гэтай краіны. Як можна пакін... Болей »


pdf
Новы Час, 32 (691) 2020

Новы Час

32 (691) 2020

Што вывела сотні тысяч беларусаў на плошчы? Паводле афіцыйнай версіі, неаднаразова агучанай адзіным палітыкам (АП), — замежныя лялькаводы. Бо ўнутраных прычын для гэтага ў дзяржаве для народа няма і быць не можа. Прынамсі, асабіста ён іх не заўважыў. Але калі прызнаць, што такое тлумачэнне ўтрымлівае хоць бы драбніцу ісціны, то ўсіх дзяржаўных прапагандыстаў неабходна тэрмінова звальняць за прафнепрыдатнасць. Звернемся да бюлетэня «Рэсп... Болей »


pdf
Новы Час, 31 (690) 2020

Новы Час

31 (690) 2020

У ноч з 12 на 13 жніўня масава выпускалі затрыманых з ізалятара на Акрэсціна. Валанцёры, якія дзяжурылі ўначы, паведамілі, што затрыманыя выходзілі збітыя і напалоханыя, а ва ўнутраным дворыку чуліся мужчынскія стогны. «Новы Час» правёў дзень з людзьмі, якія дзяжураць у скверы перад ізалятарам часовага ўтрымання. Затрыманых пачалі выпускаць з ізалятара з дзвюх гадзін ночы да паловы на шостую раніцы. Дзяўчына Алеся, якую саму затрымалі ... Болей »


pdf
Новы Час, 30 (689) 2020

Новы Час

30 (689) 2020

Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі — здавалася б, ёсць падвойнай, сакрушальнай перамогай рэжыму. І так было б, калі б барацьба, як у папярэднія дзесяцігоддзі, вялася выключна... Болей »


pdf
Новы Час, 29 (688) 2020

Новы Час

29 (688) 2020

Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту нездарма было перанесенае на 4 жніўня. І справа не ў тым, што ён ператварыў сваё пасланне ў своеасаблівы «Народны сход». Зрэшты, гэтым разам дэлегатаў на сход не абіралі, а проста звезлі. Менавіта 4 жніўня ў дзяржаўнай прэсе была нарэшце апублікаваная перадвыбарчая праграма Лукашэнкі. Як мы і меркавалі, больш чым напалову пасланне Лукашэнкі ўтрымлівала ў сабе тэзы яго перадвыбарчай праграмы, і гэта... Болей »


pdf
Новы Час, 27 (686) 2020

Новы Час

27 (686) 2020

Пасля таго, як не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, але зарэгістравалі Ціханоўскую, аб’яднанне гэтых асобаў і іх штабоў у адну каманду было самым відавочным рашэннем. На першы план беларускай палітыкі выйшлі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Відавочна, у Адміністрацыі прэзідэнта нешта перамудрылі, калі здымалі з выбараў Бабарыку і Цапкалу. Калі б яны ўдзельнічалі ў выбарах, электар... Болей »


pdf
Новы Час, 26 (685) 2020

Новы Час

26 (685) 2020

Канешне, толькі зацятыя аптымісты думалі, што Цэнтрвыбаркам зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Але, гледзячы на рэкордную колькасць подпісаў, сабраных у яго падтрымку, усе мы сталі крышачку аптымістамі. І думалі: «А раптам пракоціць?» Не пракаціла. Віктар Бабарыка не будзе кандыдатам у прэзідэнты. Адвакаты экс-банкіра сцвярджалі, што з дэкларацыяй аб даходах у прэтэндэнта на прэзідэнта ўсё ў парадку, але ЦВК пабачыў у... Болей »