Брыль Янка

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1917 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Янка Брыль. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Сямашка Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Сямашка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларуска-англійскі размоўнік/English-Belarusan phrase-book

Беларуска-англійскі размоўнік/English-Belarusan phrase-book

Даведачнае выданне

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Уладзімір Кошчанка

Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны

Выдавецтва/ друкарня: Артыя Груп

Памеры: 190 ст., 21 см

Катэгорыя: Беларуская мова; Слоўнікі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4724]

Беларуска-ангельскі і ангельска-беларускі размоўнік у адной кнізе выдала Таварыства беларускай мовы. Размоўнік зроблены гэтак, як у апошнім часе робяць у Еўропе дзвюхмоўныя выданні, то бок той размоўнік можна чытаць з абодвух бакоў, з беларуска-ангельскага і ангельска-беларускага. Размоўнік змяшчае раздзелы «Ветлівыя выразы», «Карысныя пытанні», «Знаёмства з горадам» да т.п. Такі размоўнік не першы ў гісторыі беларускай лексікаграфіі, але яго адметнасць у тым, што ангельска-беларуская частка змяшчае лацінкавую транскрыпцыю беларускіх словаў і выразаў.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле