pdf
epub
Папковіч Уладзімір, Рэшта

Рэшта

Вершы

Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынер... Болей »


Кавалеўскі Арцём, Адмысловыя гульні

Адмысловыя гульні

Вершы

Кавалеўскі Арцём

У першую кнігу Арцёма Кавалеўскага ўвайшлі вершы, створаныя паэтам на працягу 1995-2003 гадоў. За паўпразрыстым вэлюмамтонкіх алітэрацыяў, за шырмаю нечаканых сэнсавых спалучэнняў і шматколерных метафар, за шэрагам дзіўных расхрыстаных асацыяцыяў хаваецца выключная паэтычнасць радка. Чытач трапляе ў прастору адмысловых слоўных гульняў, дзе сола ўласных спеваў паэта апавядае пра тое, што адбываецца кожную хвіліну па-за межамі нашай будзё... Болей »


pdf
Кавалеўскі Арцём, Аддаленасць і Адданасць

Аддаленасць і Адданасць

паэзія і лірычная проза

Кавалеўскі Арцём

Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся ўласнаму прадчуваньню сябе будучых… Аддаленьне ад традыцйных вершаваных твораў і адданасьць лірыцы – асноўныя крэда аўтара, які захопіць... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арашонак Арцём, Сэнр’ю

Сэнр’ю

Сэнр’ю, танка, кароткая проза

Арашонак Арцём

Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 3

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесці

Быкаў Васіль

Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.). Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 2

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »


pdf
epub
Герлінг-Грудзіньскі Густаў, Іншы сьвет

Іншы сьвет

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лі... Болей »


pdf
Куфэрак Віленшчыны, 14

Куфэрак Віленшчыны

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна- мастацкі альманах

14

Выпуск гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага альманаха прысвечаны заходнебеларускаму паэту і педагогу Юльяну Сергіевічу (1910–1976). Болей »


pdf
mp3
Ждановіч Валерыя, Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski

Ждановіч Валерыя

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць ... Болей »