Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Publications

pdf
epub
Пяткевіч Аляксей, Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

працэсы, з'явы, асобы

Пяткевіч Аляксей

Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця. More »


pdf
Курыловіч Мечыслаў, Тутэйшы

Тутэйшы

Вершы

Курыловіч Мечыслаў

Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам. Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным ... More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, У пошуках слонімскіх скарбаў

У пошуках слонімскіх скарбаў

Гісторыка-краязнаўчыя, журналісцкія і літаратурныя нататкі

Чыгрын Сяргей

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае шт... More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Чамяры і чамяроўцы

Чамяры і чамяроўцы

Гісторыка-краязнаўчы нарыс

Чыгрын Сяргей

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі. More »


Скрыган Ян, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Скрыган Ян

Ян Скрыган (1905—1992) — выдатны майстар бсларускай прозы. Аднатомнік яго выбраных твораў склалі: аўтабіяграфічная аповссць «Кругі», успаміны пра гады зняволсння ў Сібіры «Горкая далячынь», літаратурныя партрэты сяброў-пісьменнікаў, якія загінулі ў часы сталінскіх рэпрэсій, лспшыя апавяданні, дзсннікавыя запісы і лісты. Трыццаць трэці том кніжнага праскта «Беларускі кнігазбор». More »


Крушына Рыгор, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Крушына Рыгор

Рыгор Крушына (1907—1979) — пранікнёны лірык, у чыёй творчасці спалучыліся класічныя i мадэрновыя формы вершаскладання. Ён упсршы-ню ўвёў у бсларускую паэзію ўзоры паліндрома, туюга, канцоны... Паэт нарадзіўся на Случчынс, кнігі выдаваў у Нямсччынс, жыў у ЗША. Прапа-наваны чытачу том — псршас грунтоўнас выданнс на радзіме. Апрача па-эзіі, у кнігу ўвайшлі малавядомыя празаічныя і публіцыстычныя творы, успаміны; многія всршы і ўсс лісты п... More »


Аляхновіч Францішак, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Аляхновіч Францішак

Францішак Аляхновіч (1883—1944) — адзін з найбуйнсйшых бсла-рускіх драматургаў першай паловы XX ст. 3 яго імем звязана станаўленне бсларускага прафесійнага тэатра, развіццс айчыннай драматургіі. Пісаў таксама празаічныя, паэтычныя творы. Шырока вядомы як аўтар дакумен-тальнай аповесці «У капцюрох ГПУ». Прапанаваны чытачу том — першас выданне яго выбраных твораў. Трыццаць другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». More »


pdf
Караткевіч Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Караткевіч Уладзімір

Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў. Трыццаць чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». More »


Да гісторыі беларускай дыяспары, сшытак 2

Да гісторыі беларускай дыяспары

матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца»

Зборнік скпалі працы пераможцаў конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца», які ладзіла МГА «Згуртаванне бсларусаў свету «Бацькаўшчына» у 2004 г. Матэрыялы яскрава адлюстроўваюць сучасны стан даследавання дыяспары. МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» гілануе ператварыць згаданы конкурс у доўгатрывалы гіраект дзеля фарміравання сур’ёзнага аўтарскага калектыву, здольнага на высокім узроўні вывучаць праблемы гісторыі беларускай дыя... More »


pdf
Пракаповіч Ігар, Луска вечнасці

Луска вечнасці

вершы

Пракаповіч Ігар

Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай... Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным ... More »


First   Previous   [2-7]   Next   Last