Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Быкаўскія тэксты ў эфіры “Свабоды” чыталі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, заснавальнік Беларускага Наронага Фронту Зянон Пазьняк, першы кіраўнік адноўленай беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, амбасадар Ізраілю Зэеў Бен Ар’е і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, паэты Вальжына Морт і Андрэй Хадановіч, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, празаікі Барыс Пятровіч і Альгерд Бахарэвіч, мастак Алякс... Więcej »


Начная чытанка 2006-2008

Начная чытанка 2006-2008

Літаратурныя творы ў аўтарскім чытаньні з эфіру Радыё Свабода 2006 - 2008 гадоў. Паэзія і проза, ўласныя творы і пераклады ад літаратараў розных пакаленьняў. Сярод іх напрыклад Славамір Адамовіч. Уладзімер Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касьцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законьнікаў. <br /><br /><center><iframe width="100%" height="300" s... Więcej »


Дубавец Сяргей, Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду

Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Гісторыя Беларускай Сьпеўна-Драматычнай майстроўні ... Więcej »


Шупа Сяргей, Падарожжа ў БНР

Падарожжа ў БНР

Архіўны раман

Шупа Сяргей

Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаг... Więcej »


Бартосік Зьміцер, Клініка кітайскага дантыста

Клініка кітайскага дантыста

Бартосік Зьміцер

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста», напісаная на матэрыялах праграм «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода. Папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі Стагановічаў (за непрыдуманую літаратуру), Алеся Адамовіча (Беларускага ПЭН-цэнтру) і Ежы Гедройця.<br /><br /><center><iframe width="1... Więcej »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Бахарэвіч Альгерд

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" (2 месца прэміі). Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што... Więcej »


Глобус Адам, Сям\'я

Сям'я

Глобус Адам

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Адам Глобус "Сям'я". Кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кож­ны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, п... Więcej »


Арлоў Уладзімір, Танцы над горадам

Танцы над горадам

Тры аповесці

Арлоў Уладзімір

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Уладзімір Арлоў "Танца над горадам" (1 месца прэміі). Гэта кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола амат... Więcej »


Мудроў Вінцэсь, Забойца анёла

Забойца анёла

Мудроў Вінцэсь

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Вінцэсь Мудроў "Забойца анёла" (3 месца прэміі). Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016). Лаўрэат прэ... Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Раман

Караткевіч Уладзімір

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начы... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-6]   Następna   Ostatnia